На базе Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра рамёстваў для прафсаюзнага актыву раёна прайшоў чарговы дзень прававой асветы на тэму «Новаўвядзенні Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь—2024». Свае тлумачэнні для прысутных давалі прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргей Мандрык, пракурор Шаркаўшчынскага раёна Максім Лаўданскі, старшыня Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін і прафсаюзны інспектар працы Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Федуковіч. Грамадзяне, якія выявілі жаданне прыйсці на прыём, атрымалі кампетэнтныя і грунтоўныя адказы на ўзнятыя пытанні.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.