
У час святкавання фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у г. п. Шаркаўшчына праходзіла дабрачынная акцыя «Добрае сэрца», ініцыяваная раённым камітэтам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і падтрыманая старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Цярэнцьевым.
Як паведаміла першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская, на спецыяльна адведзенай пляцоўцы актывісты маладзёжнай арганізацыі правялі збор грашовых сродкаў на набыццё электраабсталявання для 16-гадовага жыхара вёскі Пашкі Кірыла Сямчонка. Падлетак пакутуе ад цяжкага захворвання і любая падтрымка вельмі важная як для яго, так і для яго маці Алесі.
— Догляд за дзіцяці са складаным дыягназам — гэта заўсёды подзвіг з боку бацькоў, — кажа Вераніка Кавалеўская. — Важна для іх ведаць і разумець, што ёсць людзі, гатовыя падтрымаць і дапамагчы фінансава. Такіх, дарэчы, аказалася шмат. І жахары Шаркаўшчыны, і госці сталіцы фестывальных «Дажынак» ахвяравалі пэўныя сумы грашовых сродкаў для рэабілітацыі Кірыла Сямчонка.
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі з першым сакратаром райкама БРСМ Веранікай Кавалеўскай наведалі на даму Алесю Сямчонак і яе сына Кірыла, уручылі ім падарачны грашовы сертыфікат на набыццё электраабсталявання для хдопчыка. А для дачкі Алесі Анастасіі, якая вучыцца ў трэцім класе Германавіцкай сярэдняй школы, Юрый Васілеўскі падарыў пісьмовыя прыналежнасці.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
