Сяргей Кукоўскі шмат год працуе ў галіне сельскай гаспадаркі. Пачынаў вадзіцелем на аўтамашыне ГАЗ-53 у былым калгасе «Шлях Леніна», потым шчыраваў на трактарах розных мадэляў. На працягу некалькіх год Сяргей з’яўляецца вадзіцелем грузавога аўтамабіля МАЗ-555 у адкрытым акцыянерным таварыстве «Даватарскі».
— Шчыры і сумленны працаўнік, — так кажа пра яго кіраўнік гаспадаркі Андрэй Пальчэх. — Дасканала ведае сваю справу і выконвае службовыя абавязкі бездакорна.
Падчас сёлетняга жніва Сяргей перавёз ад камбайнаў 1004 тоны зерня і ўвайшоў у лік перадавікоў-тысячнікаў раёна. За шматгадовую і добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі Сяргею Кукоўскаму старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін на галоўнай сцэне фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» уручыў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

