Усе сельгаспрадпрыемствы раёна павялічваюць валавы сутачны надой малака ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года.
Плюсуе па гэтых паказчыках і ААТ «Ельня-Агра».
На малочнатаварнай ферме «Юзэфова» ўтрымліваецца 280 галоў дойнага статку. Сярод чатырох аператараў машыннага даення лідзіруючыя пазіцыі займае Галіна Урбановіч (на здымку).У яе статку налічваецца 51 карова. За 9 месяцаў бягучага года жанчына атрымала 184600 кілаграмаў малака, сярэдні надой ад адной рагулі склаў больш за 13 кілаграмаў у суткі.
Галіна ў жывёлагадоўлі працуе 15 год, ведае ўсе тонкасці гэтай цяжкай і вельмі адказнай працы. Яе муж Алег таксама некаторы час з’яўляўся жывёлаводам, а сёлета гаспадарка даручыла яму трактар. Іх сын Андрэй пасля набыцця адукацыі ва Ульскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельгасвытворчасці вярнуўся ў родныя мясціны. Цяпер ён — слесар механічных майстэрань. Такім чынам, сям’я Урабановічаў працуе ў роднай гаспадарцы.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

