Сабраныя рэчы ў межах рэспубліканскай акцыі «У школу з добрым сэрцам» размеркаваны па сем’ях гарадскога пасёлка і раёна

Общество

У час святкавання фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у нашым гарадскім пасёлку праходзіла рэспубліканская акцыя «У школу з добрым сэрцам».

— У яе межах дэлегацыі раёнаў вобласці прывезлі з сабою камплекты пісьмовых прылад, развіваючыя гульні, іншыя патрэбныя рэчы для навучання і выхавання дзяцей, — расказала першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская. — Усё сабранае мы размеркавалі па сем’ях гарадскога пасёлка і раёна, якія адчуваюць найбольшую патрэбу ў набыцці такіх рэчаў для сваіх дзяцей. Частку прылад мы перадалі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, а таксама ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Безумоўна, усе гэтыя прылады, ахвяраваныя людзьмі з добрым і шчырым сэрцам, спатрэбяцца ў працэсе выхавання шаркаўшчынскіх дзяцей.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.