Прафесійнае свята адзначае калектыў Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы, у якім на сённяшні дзень працуюць 48 чалавек.

Главное Общество

29 кастрычніка   роўна  71 год назад былі ўтвораны падраздзяленні аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Сваё прафесійнае свята адзначае і калектыў Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы, у якім на сённяшні дзень працуюць 48 чалавек.

За гады свайго станаўлення Шаркаўшчынскае аддзяленне Дэпартамента аховы прайшло вялікі шлях , сёння гэта адна з самых мабільных і тэхнічна аснашчаных міліцэйскіх структур.

Падчас урачыстага мерапрыемства  ўсіх супрацоўнікаў калектыву з прафесійным святам шчыра павіншаваў начальнік Шаркаўшынскага аддзялення Дэпартамента аховы Дзмітрый Уткін.

За высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленую ініцыятыву і асабісты ўклад у вырашэнне службовых задач Падзяка за подпісам начальніка Віцебскага абласнога упраўлення Дэпартамента аховы аб’яўлена: вартаўніку трэцяга разраду падраздзялення вартавой аховы  Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы Валерыю Баговічу, міліцыянеру –вадзіцелю групы затрымання ўзводу міліцыі  Аляксею Грыгор’еву і  вадзіцелю групы тылавога забеспячэння Валерыю Шымуковічу.

Падзяка за подпісам начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама аб’яўлена старшаму інспектару (па абароне дзяржаўных сакрэтаў) групы абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння Святлане Ласоўскай.

Памятным нагрудным знакам Дэпартамента аховы “70 год  Дэпартаменту аховы МУС” узнагароджаны міліцыянер групы затрымання ўзводу міліцыі Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы Аляксей Катушонак.

Юбілейным медалём “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “ узнагароджаны міліцыянер-кінолаг групы затрымання ўзводу міліцыі  Аляксандр Курыловіч.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.