У аграгарадку Іёды прайшоў урачысты мітынг

Общество

У аграгарадку Іёды прайшоў урачысты мітынг каля брацкай магілы загінуўшых мірных жыхароў мястэчка і навакольных вёсак яўрэйскай і цыганскай нацыянальнасці, прысвечаны 81-й гадавіне спальвання вёсак у ходзе карнай аперацыі «Нюрнберг» у лістападзе 1942 года.

Перад прысутнымі, а ў іх ліку былі жыхары аграгарадка, настаўнікі і вучні мясцовай сярэдняй школы, работнікі сацыяльнай і вытворчай сфер, прадстаўнікі раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскіх аб’яднанняў, выступіў пракурор Шаркаўшчынскага раёна Максім Лаўданскі. У прыватнасці, ён паведаміў, як ідзе ход раследвання крымінальнай справы па фактах здзяйснення нямецка-фашысцкімі захопнікамі злачынстваў супраць грамадзян БССР. Настаўнік гісторыі Іёдскай СШ Яўген Цітовіч расказаў, як ішло знішчэнне мірных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Іёдскага сельсавета.

Усе прысутныя усклалі кветкі да помніка і хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць пра загінуўшых.

СяргейРайчонак