Крытычным радком: жыхары вёскі Болкалы выказалі незадавальненне ў адрас камунальнікаў

Актуальное Добраўпарадкаванне

17 лістапада ў раённай газеце № 46 быў надрукаваны матэрыял пад назвай «Памяць павінна быць чыстай». У ім ішла размова пра тое, што работнікі УКП ЖКГ, на чыім балансе знаходзяцца месцы пахаванняў у гарадскім пасёлку і раёне, не давялі справу па добраўпарадкаванні могілак у вёсцы Грыблы Станіславоўскага сельсавета да лагічнага завяршэння. Улетку дрэвы і кустоўе на гэтым пагосце спілавалі, але не прыбралі іх.

Чарговае тэлефанаванне мы атрымалі ад жыхароў вёскі Болкалы Радзюкоўскага сельсавета. Людзі, якія звярнуліся ў рэдакцыю, выказалі сваё абурэнне ў адрас шаркаўшчынскіх камунальнікаў. Сітуацыя ў дадзеным выпадку ў многім нагадвае тую, што здарылася на могілках у Грыблах: на мясцовым пагосце спілавалі кустоўе, а прыбраць яго, напэўна, забыліся? Мы нікіраваліся ў вёску Болкалы. У той дзень, а было гэта 24 лістапада, выпаў снег, нават на рэдакцыйнай «Ніве» было складана пад’ехаць да месца пахавання. Яшчэ здалёк было бачна кустоўе, якое напалову пакрыў пульхны снег, а другая палова спілаваных галін тырчала ў розныя бакі, лежучы на магілах і бетоннай агароджы. Безумоўна, справу, якую ажыццяўляюць прадстаўнікі УКП ЖКГ, заслугоўвае павагі, але, між іншым, любую распачатую работу трэба даводзіць да завяршэння, каб не было, як у дадзеным выпадку, скаргаў ад насельніцтва.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.