Асноўнай функцыяй спецыялістаў раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін з’яўляецца наглядная дзейнасць

Общество

Яны сочаць, каб не змешвалася насенне, кантралююць наяўнасць адпаведнай дакументацыі ў агранамічных службах сельгаспрадпрыемстваў. Таксама ажыццяўляюць кантроль па нормах унясення сродкаў аховы раслін, здзяйсняюць сістэматычныя назіранні за дынамікай развіцця і распаўсюджвання шкоднікаў, хвароб і пустазелля.

— Калектыў нашай арганізацыі невялікі, — кажа начальнік Валянціна Кузьмянкова. — У штаце працуюць чатыры спецыялісты: Валянціна Юшкевіч і Наталля Лаўрыновіч займаюць пасады вядучых аграномаў-дзяржаўных інспектараў па насенняводстве, Аляксандр Папко з’яўляецца вядучым аграномам-дзяржаўным інспектарам па каранціне, а Святлана Лысова — вядучым аграномам-дзяржаўным інспектарам па ахове раслін.

Адным з лепшых спецыялістаў арганізацыі з’яўляецца Валянціна Юшкевіч. Спачатку яна працавала на пасадзе галоўнага агранома ў тагачасным ААТ «Васюкі», а ў інспекцыі — 8 год. Дасканала ведае сваю справу, бездакорна і прафесійна выконвае службовыя абавязкі. Тое ж можна сказаць і пра іншых спецыялістаў, якія з году ў год назапашваюць свае вопыт і майстэрства. Трэба са станоўчага боку адзначыць работу вадзіцеля нашай арганізацыі Уладзіміра Дарашкевіча. Мужчына працуе тут ужо 31 год. Легкавому аўтамабілю, якім кіруе Уладзімір, 18 год, але ва ўмелых і надзейных руках майстра сваёй справы «Жыгулі» выходзяць на аўтамабільную трасу заўсёды ў спраўным стане.

Дарэчы, кіраўнік інспекцыі Валянціна Кузьмянкова мае вялікі працоўны стаж у дадзенай галіне, а гэта амаль 40 год, з якіх васямнаццаць з паловай узначальвае арганізацыю.

— Мы вельмі ўдзячны за сумесную плённую працу кіраўніцтву і агранамічным службам сельгаспрадпрыемстваў раёна, — адзначыла начальник раённай инспекцыи па насенняводстве напрыканцы гутаркі Валянціна. — З імі заўсёды знаходзім узаемаразуменне, разам дасягаем станоўчых вынікаў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.