Як вядома, удзельнікі гуртка таэквандо Шаркаўшчынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы пад кіраўніцтвам трэнера Ігара Іванова на пастаяннай аснове прымаюць удзел у спаборніцтвах рознага ўзроўню. З чарговымі перамогамі юныя шаркаўчане вярнуліся з горада Полацка.
18 юнакоў і дзяўчат прымалі ўдзел у адкрытым рэспубліканскім турніры «Тигренок—2023», які прайшоў у гэтым старажытным беларускім горадзе. На працягу двух дзён шаркаўшчынскія спартсмены ў жорсткіх паядынках з сапернікамі змагаліся за перамогу. Трэба сказаць, што нашы землякі дастойна выступілі на гэтым спаборніцтве. Так, Ягор Філіпёнак і Дзмітрый Кірылаў, Арцём Зуй заваявалі «золата». Медаль за першае месца атрымаў Глеб Іваноў. Гэта перамога юнаму шаркаўчаніну далася асабліва цяжка, бо ў яго ўзроста-вагавай катэгорыі было 13 сапернікаў. Тым не менш, Глеб у выніку аказаўся на вышэйшай прыступцы п’едэсталу. Артур Баткоўскі змог перамагчы ажно 14 сапернікаў і заваяваць «серабро». Медаль за другое месца атрымаў таксама і Арцём Сякерын. З «бронзай» вярнуліся дамоў Сяргей Грыдзюшка, Ігар Лапуцька, Вікторыя Дзямідава, Яна Вязіцкая і Аляксей Мяншэнін. Такім чынам, шаркаўчане на адкрытым рэспубліканскім турніры ў Полацку змагі заваяваць ажно 11 медалёў рознай вартасці, а гэта дастойны ўдзел і паспяховы вынік нашых юных спартсменаў.
Сяргей РАЙЧОНАК.