Пажар у вёсцы Жданы. Загінуў адзін чалавек

Служба 101

18 верасня ў 2 гадзіны 30 хвілін на пажарны аварыйна-выратавальны пост у Васюках паступіў званок пра пажар у вёсцы Жданы. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то гарэла ўжо значная частка даху і агнём былі ахопленыя ўнутраныя памяшканні. Па словах месцовых жыхароў, у доме павінны быў знаходзіцца гаспадар 1974 года нараджэння. З-за моцнага задымлення і павышанай тэмпературы пранікнуць у памяшканне ў выратавальнікаў не было магчымасці, таму тушылі пажар праз аконныя праёмы. Праз некаторы час каля аднаго з іх быў знойдзены труп чалавека, у якім суседзі апазналі гаспадара дома. Прычына пажара ўстанаўліваецца.

Па інфармацыі Шаркаўшчынскага РАНС.




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *