Адкрыты дыялог «Зрабі правільны выбар» прайшоў у Шаркаўшчынскай СШ № 1

Общество

25 лютага 2024 года ў краіне адбудзецца Адзіны дзень галасавання. Беларускі народ будзе выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. Пра дзейнасць дэпутатаў розных узроўняў, пра тое, як будуць праходзіць выбары 25 лютага будучага года, настаўнікам і вучням сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка расказаў намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Юрый Васілеўскі падчас адкрытага дыялогу «Зрабі правільны выбар».