Шаркаўшчынскае раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь» прыняло ўдзел у акцыі «Нашы дзеці»

Общество

Па краіне крочыць рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Прадстаўнікі ўлады, партый, грамадскіх аб’яднанняў наведваюць сацыяльныя ўстановы, дзе выхоўваюцца дзеці і віншуюць іх з навагоднімі святамі.
Не засталося ў баку ад дабрачыннай акцыі Шаркаўшчынскае раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь». Яе кіраўнік Людміла Стома і члены аддзялення — часова выконваючы абавязкі старшыні Іёдскага сельсавета Іван Пачкоўскі разам з дырэктарам Іёдскай сярэдняй школы Раісай Лагунёнак і членамі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» наведалі на даму жыхарку аграгарадка Іёды Вольгу Мілешчанка, якая выхоўвае трох непаўналетніх дзетак. Маленькіх дзяўчынак з Калядамі і Новым годам павіншавалі Дзед Мароз і яго ўнучка Снягурачка, а дарослыя падарылі вялікае мноства салодкіх пачастункаў, развіваючых гульняў, прадуктаў харчавання.
— Безумоўна тое, што свята адчуць павінен кожны, — адзначыла Людміла Стома, а дзеці — у першую чаргу. Бо менавіта ад нас, дарослых, залежыць не толькі іх святочны настрой і радасць у вачах, але і светлае будучае кожнага дзіцяці.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.