З нагоды прафесійнага свята ў Шаркаўшчынскім РЭСе прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню энергетыка

Общество

 

У актавай зале Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню энергетыка. На мерапрыемстве прысутнічаў і ўручыў Ганаровыя граматы лепшым работнікам старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака. Кіраўнік раёна павіншаваў працоўныя калетывы электрычных сетак, энергазбыту і энергагазінспекцыі з нагоды іх прафесійнага свята. Начальнік Шаркаўшчынскага РЭСа Уладзімір Фёдараў далучыўся да віншаванняў у адрас сваіх калег, уручыў ім Ганаровыя граматы Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці, а таксама Глыбоцкага прадпрыемства электрычных сетак. Працягам мерапрыемства стаў святочны канцэрт, які падрыхтавалі і правялі настаўнікі і навучэнцы Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў.