Падчас пасяджэння чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама інжынеру-тэхнолагу аддзела грамадскага харчавання Пастаўскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства Наталлі Пятрашка за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё спажывецкай кааперацыі Шаркаўшчынскага раёна.
Падзяка кіраўніка раёна ўручана загадчыку канцылярыі кіравання справамі райвыканкама Святлане Федуковіч за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у своечасовае і якаснае выкананне ўскладзеных на канцылярыю задач і функцый, актыўную жыццёвую пазіцыю.

