Жыхарка аграгарадка Шыці Кір’яна Баравік адзначыла 90-годдзе з дня свайго нараджэння

Общество

Жыхарка аграгарадка Шыці Кір’яна Баравік (на здымку) адзначыла 90-годдзе з дня свайго нараджэння. З такой адметнай датай у жыцці жанчыну павіншавалі часова выконваючы абавязкі старшыні Іёдскага сельсавета Іван Пачкоўскі, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Буеўшчына» Ніна Цітовіч і член раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Валянціна Буйка.

Кір’яна Баравік сваё працоўнае жыццё прысвяціла былому калгасу «Усход»: шчыравала ў паляводстве, потым з’яўлялася аператарам па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы на ферме «Зябліны». Жанчына нават на заслужаным адпачынку яшчэ 12 год працавала ў жывёлагадоўлі.

У межах акцыі «Ад усёй душы» прысутныя госці выказалі шмат цёплых слоў у адрас імянінніцы, пажадалі ёй здароўя і даўгалецця, уручылі памятны падарунак і букет кветак.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.