Фэст арханёла Міхаіла ў Лужкаўскім касцёле

Актуальное

29 верасня ў лужкаўскім касцёле адбылася парафіяльная ўрачыстасць — фэст у гонар арханёла Міхаіла, імя якога носіць мясцовая парафія. Дарэчы, у гэты дзень імяніны адзначаў і пробашч касцёла — ксёндз Міхаіл Татарэнка.

На пачатку ўрачыстасці быў асвечаны крыж, які напярэдадні ўстанавілі каля ўваходу ў касцёл.

Вёў святую імшу ксёндз Ян Пугачоў з Германавіч. З казаннем выступіў святар Аляксандр Грыцкевіч з г. Дзісна. У службе прымаў удзел ксёндз-дэкан Крыштаф Сілкоўскі з Шаркаўшчыны.

На заканчэнні ўрачыстасці адбылася працэсія з Найсвяцейшым сакрамантам вакол касцёла.

Вернікі павіншавалі свайго пробашча Міхаіла з імянінамі, уручыўшы святару падарункі і адрасаваўшы вершаваныя радкі.

Аляксандр БАРЫЛА.





Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *