Работнікі ўстаноў аховы здароўя раёна падвялі вынікі за мінулы год

Главное Здоровье

 

Вынікі работы Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы за 2023 год і асноўныя накірункі дзейнасці на сёлетні год былі разгледжаны падчас правядзення медыка-санітарнага савета.

У яго пасяджэнні прыняў удзел старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака.

— Галоўная мэта медыка-санітарнага савета заключаецца не толькі ў падвядзенні вынікаў зробленай работы за прайшоўшы год, але і ў тым, каб акцэнтаваць увагу на праблемах, якія маюць месца, — адзначыў галоўны ўрач Станіслаў Стома. — У першую чаргу неабходна паляпшаць якасць санітарна-асветнай дзейнасці і прафілактычных аглядаў насельніцтва, своечасова выяўляць і лячыць хваробы, а таксама ўмацоўваць кадравы патэнцыял. Прайшоўшы год паказаў, што калектыў райбальніцы здольны паспяхова рашаць пастаўленыя перад ім задачы. Асноўным накірункам работы ў 2024 годзе стане выкананне мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2021—2025 гады».

З дакладам «Аб выніках работы прафсаюзнай арганізацыі Шаркаўшчынскай ЦРБ выступіла галоўная медыцынская сястра райбальніцы, намеснік старшыні прафкама ўстановы аховы здароўя Валянціна Хаданёнак.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Уладзімір Грашчанка паведаміў прысутным пра санітарна-эпідэміялагічны стан у рэгіёне. Расказаў пра цесную работу раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і цэнтральнай раённай бальніцы.

Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака адзначыў дастойныя вынікі работы шаркаўшчынскіх медыкаў. Кіраўнік раёна пажадаў прысутным у зале поспехаў у далейшай рабоце, новых працоўных дасягненняў. Ва ўрачыстай атмасферы ён уручыў лепшым работнікам заслужаныя ўзнагароды. Ганаровай граматай райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя, высокія вытворчыя паказчыкі ў працы, актыўную жыццёвую пазіцыю ўзнагароджана медыцынскі статыст Алена Курыловіч. Падзякі кіраўніка раёна за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне аховы здароўя, значны асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай дапамогі, актыўную жыццёвую пазіцыю ўручаны акушэрцы Алене Малышка і медыцынскай сястры Людміле Блажэвіч.

Па выніках работы за 2023 год узнагароджаны: Ганаровымі граматамі галоўнага упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама — фельчар-лабарант Клеапатра Рашэтнікава, інструктар па лячэбнай фізкультуры Зінаіда Бурэль і намеснік галоўнага бухгалтара Таццяна Аніськовіч.

Пад гучныя апладысменты прысутных Ганаровыя граматы Шаркаўшчынскай ЦРБ уручылі ўрачу агульнай практыкі Алене Андалюкевіч, урачу неўролагу Галіне Ткачонак, урачу агульнай практыкі (загадчык Лужкаўскай урачэбнай амбулаторыяй) Андрэю Латышонку, зубному фельчару Наталлі Абалевіч, урачу хірургу Аксане Селіванавай, урачу агульнай практыкі (загадчык паліклінікай) Наталлі Міхайлавай, урачу эксперту Мікалаю Манкевічу, медсястры (загадчыку Дворнаўскім ФАПам) Марыі Аблажэвіч, санітарцы паліклінікі Інне Гродзь, медыцынскай сястры дзіцячага сада № 4 Валянціне Юшкевіч, санітарцы стаматалагічнага аддзялення Таццяне Ананіч, фельчару выязной брыгады Юліі Міхайлоўскай, медыцынскай сястры педыятрычнага аддзялення Ірыне Смірновай, санітарцы аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Вользе Адамовіч, начальніку гаспадарчага аддзела Сяргею Малышку, старшаму інспектару па кадрах Маі Пяцько.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

 

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.