Святлана Буткевіч: Дзень выбараў — асаблівы момант у жыцці кожнага беларуса

Общество

Святлана БУТКЕВІЧ, начальнік аддзела рознічнага продажу ЦБУ № 243 у г. п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк»:
— Дзень выбараў — асаблівы момант у жыцці кожнага беларуса. 25 лютага мы будзем выбіраць дэпутатаў розных узроўняў. Упэўнена, усе мы, шаркаўчане, неабыякавыя да будучыні нашага раёна, краіны, таму і я хачу ўнесці свой уклад і прыняць удзел у выбарах. Кожны з нас нясе адказнасць за тое, што адбываецца ў рэгіёне. А з дапамогай выбраных намі дэпутатаў усе мы зможам паўплываць на многія падзеі.