Як падтрымаць арганізм ў асенні перыяд? Парады дае загадчыца аптэкі № 102 Наталля Свілёнак

Актуальное

аптэка прапануе вялікі выбар лекаў і прафілактычных прэпаратаў

Восенню  на змену летняй цеплыні паступова прыходзіць пахмурнае надвор’е з холадам і зацяжнымі дажджамі. Вільготнасць і паніжаная тэмпература — выдатнае асяроддзе для развіцця розных інфекцый. Менавіта восенню і назіраецца значны рост колькасці прастудных захворванняў сярод дзяцей і дарослых. Супрацьстаяць гэтаму можа і павінен кожны.

Загадчыца цэнтральнай аптэкі № 102 Шаркаўшчынскага района Наталля Раманаўна Свілёнак дала некальні парад наконт таго, як можна падтрымаць арганізм ў асенні перыяд:

— У мэтах прафілактыкі неабходна як восенню, так і вясной ужываць полівітаміны. Яны забяспячваюць арганізм комплексам вітамінных рэчываў, у якіх ён мае патрэбу, але якія ў неабходных колькасцях у яго не паступаюць. Зразумела, патрэбнасці ў асобных вітамінах у кожнага чалавека строга індывідуальныя, таму падбіраць іх патрэбна з улікам розных фактараў. Дапамагчы не згубіцца ў вялікай колькасці прэпаратаў вам дапаможа фармацэўт аптэкі. Акрамя курсу полівітамінаў не трэба забываць пра здаровы лад жыцця, які павінны з’яўляецца неад’емнай часткай жыццядзейнасці для таго, каб заўжды  мець менш клопату са здароўем. Калі вы ўсё ж такі захварэлі, то ў нашай аптэцы вы з лёгкасцю зможаце знайсці назначаныя ўрачом лекі, з гэтым праблем ніколі не ўзнікае. Вялікі выбар айчынных і замежных прэпаратаў дапаможа хутчэй вярнуцца ў норму і весці звыклы лад жыцця.

Для таго каб імунітэт быў у норме і не даваў збояў, трэба прытрымлівацца простых, але  дзейсных правілаў: збалансаванае харчаванне, нармальны сон, прагулкі на свежым паветры, адмова ад шкодных звычак. Станоўчыя эмоцыі заўсёды стымулююць выпрацоўку эндарфінаў (гармоны радасці і шчасця), што добра ўплывае на імунітэт. Таму не паддавайцеся дрэннаму настрою, будзьце добразычлівыя, спакойныя, знаходзьце добрае ў любой сітуацыі і памятайце, што калі хвароба ўсё ж застала вас знянацку, то своечасовы візіт да ўрача — лепшы спосаб паскорыць сваё выздараўленне.

Дзіяна ЛАЎРЫНОВІЧ,

студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *