Работнікі ТЦСАН аказваюць сацыяльную дапамогу

Актуальное

ідзе нарыхтоўка дроў работнікамі сацыяльнай дапамогі на даму

Ларыса Паўлаўна Конан з аграгарадка Лужкі жыве ва ўласным доме адна. Муж памёр, дзеці стварылі свае сем’і і раз’ехаліся з бацькоўскага гнязда. У іх свае клопаты, таму жанчына стараецца  не навязваць дзецям свае праблемы. Тым больш, што Ларыса Паўлаўна заслужыла, каб у паважаным узросце карыстацца паслугамі дзяржавы. Працавала на розных работах і нават будучы на пенсіі. А справа ў тым, што дом жанчыны ацяпляецца дровамі. Вось і трэба было іх назапасіць. З Лужкаўскага лясніцтва прывезлі за невялікую аплату машыну драўніны. А сацыяльныя работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва распілавалі і пасеклі яе на дровы.

Задаволена засталася жанчына работай сацслужбы. Цяпер можна зімаваць, не хвалюючыся аб запасе дроў.

Кацярына СОСНА.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *