Статыстыка па пажарах за 9 месяцаў 2013 года

Служба 101

За 9 месяцаў 2013 года ў Шаркаўшчынскім раёне адбылося 22 пажараў, загінулі 6 чалавек, знішчана 7 пабудоў, пашкоджана 17 пабудоў, знішчана 3 адзінкі тэхнікі, нанесены ўрон на 663 мільёны рублёў. Прычыны ўзнікнення пажараў наступныя: неасцярожнае абыходжанне з агнём — 9, парушэнне норм і правіл пабудовы і эксплуатацыі пячэй — 4, парушэнне правіл мантажу і эксплуатацыі электраабсталявання — 6, парушэнне правіл захавання рэчываў і матэрыялаў — 1, уздзеянне сіл прыроды — 1, парушэнне правіл эксплуатацыі газавых прылад і агрэгатаў — 1.

Геаграфія пажараў наступная: Германавіцкі с/с — 5, Радзюкоўскі с/с — 2, г.п. Шаркаўшчына — 4, Більдзюжскі с/с — 6, Валожынскі с/с — 2, Станіславоўскі с/с —2.

Выратаваны: 44 будынкі, матэрыяльныя каштоўнасці на суму 983,5 мільёнаў рублёў, 15 галоў жывёлы, 7 тон кармоў, 1 адзінка тэхнікі.

Нагадаем тэлефоны даверу: 80212477816 УМНС г. Віцебск, 80172274095 МНС г. Мінск

Па інфармацыі Шаркаўшчынскага РАНС падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *