Спявачка Таццяна Матафонава і паэт Міхась Скобла выступілі ў СШ №1 у Шаркаўшчыне

Молодежь

Таццяна Матафонава спявае разам са сваім сынам

Ці добра ведаюць дзеці зараз беларускую мову, ці цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай? Зразумець гэта можна было, прыйшоўшы ў Шаркаўшчынскую СШ № 1 на выступленне опернай спявачкі Таццяны Матафонавай і вядомага беларускага паэта Міхася Скоблы. Таццяна прыехала да нас разам са сваім юным сынам, які з маленства таксама спявае песні. Пад акампанемент гітары яны праспявалі для шаркаўшчынскіх вучняў. А Міхась зачытаў свае вершы. У ходзе сустрэчы артысты задавалі дзецям пытанні пра гісторыю Беларусі, літаратуру. Шаркаўшчынскія школьнікі не разгубіліся і далі правільныя адказы, паказаўшы добрыя веды і зацікаўленасць сваёй гісторыяй і культурай. Сустрэча была насычанай і цікавай. Таццяна Матафонава ў памяць аб гэтым выступленні падаравала школе дыскі з запісамі песень у выкананні яе і сына. Сустрэча падыйшла да завяршэння, артысты развіталіся і заспяшаліся далей, у іншыя школы, да іншых вучняў.

Марына ЖАКАЎКА, фота аўтара.

[nggallery id=48]



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *