Праблема абароны дзяцей ад гвалтоўных дзеянняў з боку дарослых, на жаль, не губляе сваёй актуальнасці.
Гвалт — любая форма ўзаемаадносін, накіраваная на ўстанаўленне або ўтрыманне кантролю над іншым чалавекам. Вылучаюць шматлікія віды гвалту: фізічны, сексуальны, псіхалагічны і іншыя.
Тэмай гутаркі намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Шаркаўшчынскага райвыканкама Марыны Фёдаравай з кіраўнікамі і спецыялістамі ўстаноў культуры раёна стала «Прафілактычныя меры па супрацьдзеянні здзяйсненню злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх».
Усё часцей у апошні час мы чуем аб выпадках, якія тычацца палавой недатыкальнасці непаўналетніх і сексуальнага гвалту. Таму трэба звярнуць асаблівую ўвагу на паводзіны дзяцей. Не сакрэт, што і клубныя ўстановы, і бібліятэкі, і школы мастацтваў на пастаяннай аснове наведваюць дзеці. Як падкрэсліла Марына Фёдарава, у такіх выпадках менавіта работнікі ўстаноў абавязаны заўважаць змяненні ў паводзінах дзяцей, а потым паведамляць пра гэта адпаведным службам.
Так, за 2023 год падраздзяленнямі упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама і тэрытарыяльных аддзелаў вобласці выяўлена 189 злачынстваў па лініі педафіліі і 23 злачынствы, звязаныя з абаротам дзіцячай парнаграфіі. Найбольшую ўдзельную вагу выяўленых злачынстваў маюць грамадска небяспечныя ўчынкі, звязаныя са здзяйсненнем у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт распусных дзеянняў у адносінах асоб, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту.
Ранняе выяўленне выпадкаў гвалту ў адносінах непаўналетніх і аказанне ім комплекснай дапамогі мінімізіруе шкоду іх здароўю і развіццю, садзейнічае прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва і суіцыдаў. У гэтай комплекснай рабоце прымаюць удзел спецыялісты ўсіх суб’ектаў сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Калі дапамогу не аказваць своечасова, дзіцяці застаецца сам на сам са сваёй праблемай. Псіхалагічныя траўмы, атрыманыя ў такім узросце, аказваюць моцнае ўздзеянне на ўсё наступнае жыццё чалавека, фарміраванне яго характара, псіхічнае і фізічнае здароўе, на яго адаптацыю ў грамадстве.
Сяргей РАЙЧОНАК.