Лучайская парафія (Пастаўскі раён) чарговы раз запрашае адсвяткаваць прыгожае свята з нагоды апекуна парафіі святога Юды Тадэвуша, апостала-заступніка ў складаных і безнадзейных справах. Фэст адбудзецца 26 кастрычніка. Пачатак у 15 гадзін: адарацыя і Урачыстая святая Імша. На свята для выступлення запрошаны хор “Ave Maria” Глыбоцкай парафіі і фольк-рок гурт “Alte Mente” з Мінску. Па традыцыі, свята закончыцца феерверкам. Будзем рады бачыць Вас на свяце.
М. ЛІПСКІ,
ксёндз Лучайскага касцёла.