За сваю шматвекавую гісторыю Беларусь зведала на сабе мноства войн. Кожная з іх пакідала пасля сябе смерць і разруху. Але не было ў нашай гісторыі вайны больш жлрсткай і разбуральнай, чым Вялікая Айчынная.
Больш за 9 тысяч беларускіх вёсак былі знішчаны разам з жыхарамі або часткова. 186 вёсак так і не адрадзіліся. Усяго за гады акупацыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі правялі на тэрыторыі рэспублікі звыш 140 карных экспедыцый.
Сёння мы ведаем, што трагедыя вёскі Хатынь — гэта адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду беларускага народа.
Прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, жыхары вёсак Іёдскага сельсавета, вучні і настаўнікі Іёдскай сярэдняй школы сабраліся на мітынг каля мемарыяла ў аграгарадку Шыці, дзе пахаваны сотні мірных жыхароў, закатаваных нямецка-фашысцкімі карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прысутныя ўсклалі кветкі да помніка, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых землякоў.