14 кастрычніка прайшла акцыя «Мы з табою, мама!»

Актуальное

14 кастрычніка, у Дзень маці, прадстаўнікі ДзУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Шаркаўшчынскага раёна» правялі акцыю “Мы з табою, мама”. Дырэктар цэнтра Даната Уладзіміраўна Жынгель (таксама з’яўляецца старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”), педагог цэнтра Ірына Васільеўна Дарашчонак, а таксама намеснік загадчыка ясляў-сада № 5 г. п. Шараўшчына Вольга Анатольеўна Сініца наведалі ў гэты дзень сем’і, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. На жаль, не ва ўсіх жанчын атрымліваецца быць сваім дзецям такой маці, як гэта патрабуецца агульнапрынятымі нормамі грамадства. У некаторых выпадках вінаваты жыццёвыя абставіны, дзесьці ёсць і іх уласная віна. Трэба сказаць, што многія з наведаных жанчын стараюцца пачаць жыць нармальна і забяспечыць сваім дзеткам дастойнае жыццё. Такія спробы знаходзяць толькі падтрымку з боку адпаведных раённых арганізацый. Госці віншавалі мам са святам, жадалі ім поспехаў на шляху выпраўлення, уручылі спецыяльныя “памяткі маці”, а іх маленькім дзеткам — цацкі.

Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *