Нядаўна праводзілася рэспубліканская акцыя “Наш чысты лес”. Яна была прысвечана добраўпарадкаванню і навядзенню парадку ў лясах, ліквідацыі бытавых адходаў. А таксама павышаную ўвагу ўдзялілі тэрыторыям уздоўж дарог рэспубліканскага значэння і ўчасткам, якія найбольш актыўна наведваюцца людзьмі. Сярод іншых далучыліся да акцыі і актывісты Шаркаўшчынскага райкама БРСМ. Яны правялі ўборку парка сельгастэхнікі ў гарадскім пасёлку.
Марына ЖАКАЎКА, фота аўтара
