Аператар машыннага даення МТФ «Жвіранка» ААТ «Жвіранка» Ірына Сіповіч ўпэўніна: «Малако — асноўны даход гаспадаркі»

Сельское хозяйство

Як вядома, малако з’яўляецца асноўнай крыніцай фінансавага прыбытку сельгаспрадпрыемстваў. Ад колькасці і якасці рэалізаванага дзяржаве гэтага каштоўнага прадукту напрамую залежыць грашовы дабрабыт гаспадарак.

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Жвіранка» ўтрымліваецца 4414 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1658 кароў. Размяшчаюцца яны ў трох даільных залах аграгарадка Більдзюгі і вёскі Каўшэлева. Яшчэ адзін дойны статак у колькасці 180 кароў утрымліваецца на малочнатаварнай ферме «Жвіранка» цэнтральнай сядзібы гаспадаркі.

Галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Ірына Катовіч, якая яшчэ з’яўляецца і загадчыкам дадзенай малочнатаварнай фермы, паведаміла, што на 11 красавіка дзённы валавы надой малака па гаспадарцы склаў 10875  кілаграмаў. Гэта вышэй мінулагодняга паказчыка на 1481 кілаграм. У сярэднім ад адной каровы атрымана  6.56  кілаграмаў. Дзяржаве рэалізавана   100  працэнта гэтага прадукту  вышэйшым гатункам пры фізічнай таварнасці   91,3   працэнтаў.

Нядрэнныя паказчыкі і ў аператараў машыннага даення МТФ «Жвіранка». Даяркамі тут працуюць Ірына Сіповіч, Святлана Матрунёнак, Алена Маслякова і Марына Пракопій. Валавы сутачны надой складае 2300 кілаграмаў. У сярэднім ад адной каровы надоена па 12,5 кілаграма малака.

За станоўчымі паказчыкамі стаіць карпатлівая праца і аператараў машыннага даення, і жывёлаводаў, і спецыялістаў зааветслужбы сельгаспрадпрыемства. Усе яны добра ўсведамляюць, калі атрымаюць больш малака — большы фінансавы прыбытак атрымае і гаспадарка, і яе працаўнікі.

Больш за 20 гадоў аператарам машыннага даення працуе Ірына Сіповіч. У яе гурце ўтрымліваюцца 42 каровы (група раздою). Жанчына дасканала ведае сваю справу, таму і вытворчыя паказчыкі заўсёды высокія. За мінулы дзень жанчына атрымала 780 кілаграмаў малака. У сярэднім ад адной каровы надоена па 19 кілаграмаў гэтага каштоўнага прадукту жывёлагадоўлі.

У хуткім часе статак выведуць на пашу, а значыць, надоі малака ўзрастуць.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.