Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Арэшкава, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Людмілы Стома ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва сустрэлася з педагогамі і вучнямі Іёдскай сярэдняй школы, насельніцтвам Іёдскага сельскага Савета.
У фармаце адкрытага дыялогу абмеркавалі першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, якое адбудзецца 24—25 красавіка ў Мінску. Новая рэдакцыя Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь замацавала канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Удзел у першым пасяджэнні УНС прымуць 1200 дэлегатаў з усёй рэспублікі. Інтарэсы жыхароў нашага рэгіёну на гэтым значным рэспубліканскім форуме будуць прадстаўляць старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака, першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская, дырэктар СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына Ядзвіга Балай і ўрач-хірург Шаркаўшчынскай ЦРБ Аксана Селіванава.
Людміла Стома расказала пра дзейнасць раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», пра планы і задачы, якія плануецца ажыццявіць у бліжэйшы час. Чатыром членам партыі ва ўрачыстай атмасферы яна ўрычыла білеты.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.








