Калі трапляеш у механічныя майстэрні ААТ «Агаратэхсэрвіс», заўсёды бачыш занятых у працоўным працэсе электрагазазваршчыкаў Міхаіла Агараднічука і Анатоля Барсука (на здымку). Мужчыны сапраўдныя прафесіяналы ў сваёй справе.
— Часу на перакур мы не маем, — з усмешкай на твары прамовіў Міхаіл. — Трэба аператыўна рамантаваць тэхніку, якая, на жаль, выходзіць са строю. Мы з Анатолем сваю справу ведаем дасканала, таму і выконваем без нараканняў з боку кіраўніцтва і саміх механізатараў, якія шчыруюць на палетках.
— Паралельна з палявымі работамі актыўнымі тэмпамі мы прыступілі да падрыхтоўкі тэхнікі, якую здзейнічаем падчас касавіцы, — тлумачыць кіраўнік сельгаспрадпрыемства Міхаіл Кавалёнак. — Ідзе рамонт прычэпаў для перавозу рулонаў сена, правяленай масы. Ужо адрамантаваны прэс-падборшчыкі, сваёй чаргі чакаюць граблі, патрабуецца некаторы рамонт корманарыхтоўчых агрэгатаў «Палессе» КВК-800. Упэўнены, гэту работу мы выканаем у тэрмін.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.