
З 16 верасня па 20 кастрычніка раённы фізкультурна–спартыўны клуб (старшыня Юлія Сяргееўна Каплуноўская) праводзіў першынство гарадскога пасёлка па міні-футболе сярод школьнікаў. Гульні праходзілі на новай універсальнай спартыўнай пляцоўцы па вуліцы Максіма Горкага. У першынстве ўдзельнічалі 22 каманды, каля 150 юных футбалістаў, адбылося каля 90 гульняў. Каманды былі падзелены на групы па ўзросце: 9 — у малодшай групе (11-13 гадоў), 7 — у сярэдняй (13-15 гадоў), 6 — у старшай (15-17 гадоў). З 15 да 19 гадзін у буднія дні ішла азартная барацьба на пляцоўцы. Цікава адзначыць, што ў некаторых камандах удзельнічалі і дзяўчаты, якія гулялі таксама дастойна. Напрыклад, Даша Машара з каманды “Чырвонаармейцы” нават забіла ў вароты саперніка гол.

25 кастрычніка адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне каманд-пераможцаў і лепшых гульцоў, у якім прыняў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч.
— Калі шчыра, я вам зайздрошчу, — звярнуўся ён да юных футбалістаў. — У вас ёсць магчымасць гуляць у футбол на новай пляцоўцы, пра якую мы ў сваім дзяцінстве маглі толькі марыць. Віншую пераможцаў, а тыя, каму сёлета нямнога не хапіла для перамогі, вы абавязкова дасягнеце перамогі ў будучым. Жадаю ўсім удзельнікам працягваць сяброўства са спортам і далейшых спартыўных поспехаў.

Бясспрэчна, юным спарстменам прыемна было атрымаць граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з рук кіраўніка раёна, які адшукаў час у сваім графіку час, каб павіншаваць іх.
Якім жа чынам у выніку працяглых футбольных баталій размеркаваліся месцы? Малодшая група: каманда “Спартанцы” (капітан Кірыла Нікалаеў) — 9-ае месца, 12 ачкоў, “Полымя” (Дзіма Гінько) — 8-ае месца, 12 ачкоў, “Чырвонаармейцы (Уладзіслаў Лазука), — 7-ае месца, 12 ачкоў, “Бэтул” (Аляксей Бейнаровіч) — 6-ае месца, 13 ачкоў, “Барселона” (Уладзіслаў Ляўшыцкі) — 5-ае месца, 13 ачкоў, “Шаркаўград” (Валянцін Сямёнаў) — 4-ае месца, 17 ачкоў, “Манчэстар Юнайтэд” (Артур Валяўка) — 3-яе месца, 19 ачкоў, “Алімпік” (Савелій Хадкевіч) — 2-ое месца, 22 ачкі, “Панда” (капітан — Яўген Маркевіч, Віталь Бохан, Алег Казлоў, Мікіта Бондар, Ілля Марцьянаў, Даніла Мядзюха, Ілля Вырвіч) — 1-ае месца, 24 ачкі.

Сярэдняя група: “Нафтан (Станіслаў Ластаўка) —7-ае месца, 7 ачкоў, “Алімпік” (Андрэй Пачкоўскі) —6-ае месца, 8 ачкоў, “Дзісёнка” (Павел Сташкевіч) — 5-ае месца, 11 ачкоў, “Газмяс” (Дзіма Фёдараў) — 4-ае месца, 12 ачкоў, “Шарк” (Сяргей Сімановіч) — 3-яе месца, 14 ачкоў, “МСО” (Дзмітрый Седзюкевіч) — 2-ое месца, 15 ачкоў, “Тарпеда” (капітан — Аляксей Сарай, Яўген Бука, Андрэй Лонскі, Уладзіслаў Хаданёнак, Дзмітрый Багаткевіч, Мікіта Ісаеў) —1-ае месца, 16 ачкоў.
Старшая група: “Рэал” (Арцём Александровіч) — 6-ае месца, 6 ачкоў, “Кварц” (Арцём Трафімаў) — 5-ае месца, 15 ачкоў, “Севяране” (Анатоль Багаткевіч) — 4-ае месца, 19 ачкоў, “Франак” (Міхаіл Згірскі) — 3-яе месца, 21 ачко, “Лятучая Лана” (Канстанцін Генукоў) — 2-ое месца, 23 ачкі, “Барса” (капітан — Ілля Ліпскі, Аляксандр Данільчанка, Аляксей Казлоўскі, Ілля Суднік, Ілля Арлюкевіч, Данііл Буйка) — 1-ае месца, 25 ачкоў.
Таксама былі вызначаны лепшыя футбалісты і бамбардзіры першынства. Малодшая група: Уладзіслаў Латышонак (“Шаркаўград”) — 14 галоў, Валяніцін Сямёнаў (“Шаркаўград”) — 15, Віталь Бохан (“Панда”) — 16, Савелій Хадкевіч (“Алімпік”) — 20, Яўген Маркевіч (“Панда”) — 25. Сярэдняя група: Аляксей Сарай (“Тарпеда”) — 13 галоў, Яўген Бука (“Тарпеда”) — 13, Павел Сташкевіч (“Дзісёнка”) — 14, Дзмітрый Седзюкевіч (“МСО”) — 16, Максім Фёдараў (“МСО”) — 23. Старшая група: Аляксей Казлоўскі (“Барса”) — 14 галоў, Канстанцін Генукоў (“Лятучая Лана) — 16, Міхаіл Згірскі (“Франак”) — 22, Анатоль Багаткевіч (“Севяране”) — 31, Аляксандр Данільчанка (“Барса”) — 55. Лепшым галкіперам першынства быў прызнаны Сяргей Шпец з каманды “Лятучая Лана”.
Салодкія падарункі для пераможцаў і лепшых футбалістаў прадаставіў дырэктар унітарнага прыватнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Арыён» Віктар Арсеньевіч Цыунэль, які ў часы юнацтва быў адным з лепшых варатароў, абараняў гонар раёна на абласных спаборніцтвах, выступаў за абласную зборную.
Галоўным суддзёй спаборніцтваў быў Вячаслаў Васільевіч Кабелка, які на працягу ўсіх гэтых дзён сачыў за парадкам і дысцыплінай на полі, запісваў вынікі, вёў статыстыку.
— Галоўнай мэтай нашага першынства было зацікавіць як мага больш вучняў футболам, — кажа Вячаслаў Васільевіч. — Мяркуючы па колькасці каманд, удзельнікаў, тым зацікаўленасці і азарту, з якім гулялі юныя футбалісты, думаю, што мэта дасягнута.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара і Марыны ЖАКАЎКА.
