Новы малочнатаварны комплекс у Каўшэлеве забяспечыць сялян працай

Сельское хозяйство

выгульная пляцоўка для кароў каля ўзведзенага будынка

Утрымаць насельніцтва ў сельскай мясцовасці можна толькі тады, калі забяспечыць людзей працай. У адваротным выпадку працаздольныя пакідаюць малую радзіму і накіроўваюцца на пошукі працы і лепшага жыцця. А вось пра каўшэлеўцаў такога не скажаш. У іх узводзіцца малочнатаварны комплекс яго будаўніцтве прымае ўдзел і мясцовая будаўнічая брыгада), значыць жывёлаводы будуць мець работу.

Будаўніцтва комплексу пачыналі год назад з нуля, расказвае намеснік дырэктара па будаўніцтву ААТ “Жвіранка” Павел Фёдаравіч Пальчэх.Склалі нам каштарыс на 65 мільярдаў рублёў і неабходна было ў вызначаныя тэрміны гэтыя грошы асвойваць. А дзе ўзяць вялікую колькасць рабочых рук? Давялося шукаць самім. І людзі ахвотна ішлі працаваць, бо мелі магчымасць зарабіць грошы.

Ад 68 да 84 чалавек летам кожны дзень працавалі вахтавым метадам на будоўлі. І вось вынік. Ужо ўзведзены два будынкі для дойнага статка і адзін для сухастойных кароў, падсобныя памяшканні. Цяпер вядуцца ўнутраныя работы. Зрабілі мантаж абсталявання майстры-наладчыкі Віцебскага будаўнічага камбіната. Заканчваюць зварачныя, кавальскія і цяслярскія работы члены будаўнічай брыгады гаспадаркі: Уладзімір Грабоўскі, Міхаіл Валюшкін і Пётр Сідараў.

Пакуль будаўніцтва працягваецца, кіраўніцтва, заатэхнічная служба гаспадаркі плануюць, як будуць расстаўлены кадры, калі пачне працаваць малочнатаварны комплекс.

Аб перспектывах работы нам паведаміла загадчыца фермы Вольга Сямёнаўна Усцінава:

На малочнатаварным комплексе будзе ўтрымлівацца 420 галоў жывёлы. Цяпер часова дойны статак знаходзіцца ў ранейшым памяшканні. Тыя ж даяркі, якія тут працуюць, перайдуць у новую даільную залу. Гэта Галіна Бяспальчык, Людміла Ярашонак, Валянціна Баравік, Людміла Арлюкевіч і Кацярына Паклікаева. Калі раней 400 кароў даілі 10 даярак, то ў даільнай зале з гэтай колькасцю справяцца чатыры. Зразумела, што ў новых умовах яны будуць працаваць пазменна.

памяшканне для ўтрымання дойнага статка

Прыйдзе на сваю ранейшую пасаду заатэхнікам комплексу — Марына Чарвінская, якая дагэтуль загадвала мясцовым магазінам. Пакуль не на поўную нагрузку працуе механізатар па раздачы кармоў. А ў новых памяшканнях яму работы хопіць. Жывёлаводам кола абавязкаў павялічыцца давядзецца абслугоўваць кармавы стол, механізмы, сачыць за гноевыдаленнем і г. д. Тыя, хто пасвіў статак у полі і цяпер раздаюць кармы жывёле, атрымаюць новую спецыяльнасць загоншчык.

Кацярына СОСНА, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *