
Для кансалідацыі сіл ваеннаслужачых, у тым ліку і запасу, захавання баявых традыцый, духоўна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення ў нашым раёне з 2007 года дзейнічае грамадская арганізацыя “Беларускі саюз афіцэраў”, у якім на сённяшні дзень налічваецца 57 чалавек. Узначальвае пярвічку ваенны камісар, падпалкоўнік А. В. Дубовік. Напрыканцы кастрычніка ў актавай зале раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ва ўрачыстай абстаноўцы Андрэй Вітольдавіч уручыў нагрудныя знакі і пасведчанні членаў ГА “Беларускі саюз афіцэраў” дзесяці супрацоўнікам РАНС. Ён жа акрэсліў прысутным асноўныя задачы, якімі займаецца актыў аб’яднання. На сённяшні дзень гэта выступленні афіцэраў у школах і працоўных калектывах, матэрыяльная дапамога былым саслужыўцам, добраўпарадкаванне помнікаў баявой славы і памятных месц. Старшыня арганізацыі падкрэсліў, што яшчэ шмат чаго трэба зрабіць агульнымі намаганнямі, асабліва напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Менавіта ў такім накірунку і будзе сканцэнтравана дзейнасць членаў ГА “Беларускі саюз афіцэраў” у бліжэйшы час.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.
