Сямнаццаты сезон працуе на энерганасычаным трактары «Беларус» МТЗ-3022 механізатар ААТ «Агратэхсэрвіс» Сяргей Балай (на здымку). Гэта даволі працяглы тэрмін, але ва ўмелых руках адмысловага трактарыста тэхніка амаль ніколі не падводзіць свайго гаспадара. Падчас пасяўной кампаніі Сяргей займаецца падрыхтоўкай глебы, апрацоўвае яе дыскавымі баронамі.
У гаспадарках пачалася касавіца. Зусім хутка корманарыхтоўчыя работы ўвойдуць у актыўную фазу. Сяргей Балай загадзя падрыхтаваў свой прэс-падборшчык-абмотчык «Роланд», каб без прамаруджвання ўключыцца ў ход касавіцы. А дадзенае фота зроблена падчас падрыхтоўкі глебы пад сяўбу кукурузы. Як і ў мінулыя гады, Сяргей Балай з’яўляецца адным з перадавых механізатараў на веснавой пасяўной кампаніі, а у перыяд корманарыхтоўкі яму няма роўных у раёне па колькасці зрулоненай правяленай масы ў стрэйч-плёнку.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

