У Шаркаўшчыне адкрыўся магазін бытавой тэхнікі

Актуальное

Нядаўна ў гарадскім пасёлку пачаў работу магазін бытавой тэхнікі, у якім акрамя бытавой прадстаўлены шырокі выбар камп’ютарных аксесуараў, мабільных тэлефонаў і іншага. Магазін належыць райспажыўтаварыству і размешчаны ў будынку магазіна культтавары насупраць рынку.

—Халадзільнікі, тэлевізары, лічбавыя тэлевізійныя прыстаўкі, пыласосы, мікрахвалёўкі, ноўтбукі, бытавая тэхніка для кухні, мабільныя тэлефоны, — пералічвае асартымент загадчыца магазіна Наталля Віктараўна Лаўрыновіч. — Усё гэта і многае іншае можна набыць у нас па прыймальных цэнах. Прадстаўлена прадукцыя як айчынных, так і замежных вытворцаў. Пакупку ў нас можна зрабіць у крэдыт. Яго ўмовы наступныя: беспрацэнтны крэдыт да трох месяцаў прадастаўляецца пры пакупцы тавару на суму больш за 500 тысяч рублёў з уплатай першапачатковага ўзносу ў памеры 20 працэнтаў ад кошту; крэдым да 6 месяцаў з уплатай 34 працэнтаў гадавых — пры пакупцы тавару на суму больш за 500 тысяч рублёў з уплатай першапачатковага ўзносу ў памеры 25 працэнтаў ад кошту. А калі вы з’яўляецеся пайшчыкам райспажыўтаварыства і робіце пакупку больш чым на 100 тысяч рублёў, то для вас дзейнічае скідка ў 20 працэнтаў. Трэба сказаць, што нашым першым пакупніком быў якраз пайшчык, які набыў халадзільнік са скідкай адразу пасля нашага адкрыцця.

Дзверы магазіна адкрыты для пакупнікоў штодзённа: у буднія дні працуе ад 9 да 18 гадзін, у суботу — з 7 да 16 гадзін, у нядзелю — з 9 да 14 гадзін.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *