У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва змяніўся дырэктар

Актуальное

А. А. Цітовіч уручае С. М. Савейка Падзяку старшыні райвыканкама

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва змяніўся дырэктар. Святлана Мечыславаўна Савейка, якая ўзначальвала цэнтр з 2006 года, пайшла на заслужаны адпачынак. На сходзе працоўнага калектыву намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч падзякаваў Святлане Мечыславаўне за сумленную працу на адказнай пасадзе і ўручыў Падзяку старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта. Падараваў букет прыгожых кветак і словы ўдзячнасці ад калектыву выказаў Раман Антонавіч Більдзюга.

—Мне было прыемна працаваць з вамі, адчуваць вашу падтрыму,— сказала сама Святлана Мечыславаўна. — За гэтыя годы мне ні разу не было сорамна, што тэрытарыяльны цэнтр не зрабіў нешта. У гэтым, вядома, заслуга ўсяго нашага калектыву. Жадаю вам і надалей захоўваць тую душэўную дабрыню, якая так неабходна ў нашай рабоце.

калектыў ТЦСАН

На сходзе калектыву быў прадстаўлены новы кіраўнік. Пераемнікам на пасадзе стане Іна Вячаславаўна Прыстаўка, якая дагэтуль узначальвала Навасельскую ДС-СШ. Яна, у сваю чаргу, выказала спадзяванне, што хутка атрымаецца адшукаць узаемаразуменне з калектывам і праца будзе плённай.

І. В. Прыстаўка — новы дырэктар Шаркаўшчынскага ТЦСАН

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *