У ААТ “Юдыцына” механізатарская сям’я невялікая. У штаце 18 чалавек. А спраў ім трэба перарабіць шмат. Старэйшыя работнікі падаюць прыклад маладым. Адным з такіх з’яўляецца Георгій Васільевіч Іваноў.
Жыццё змалку не надта песціла Георгія. Бацькі працавалі ў калгасе і хлопцу даводзілася часта не толькі дапамагаць ім, але і выконваць розныя справы па дому. Разумеў, што вырошчваць хлеб вельмі складана і праца на зямлі не з лёгкіх. Сваю працоўную дзейнасць ён пачаў вельмі рана. Пасля заканчэння школы, як толькі па гадах дазволена было сесці за руль трактара, стаў працаваць у родным калгасе. І за гэтыя гады не здрадзіў сваёй гаспадарцы, не змяніў вясковы ўклад жыцця на гарадскі. За 40 гадоў работы трактарыстам давялося папрацаваць на рознай тэхніцы. А вось апошніх гадоў 15—18 Георгій Васільевіч шчыруе на “Амкадоры”. Яго ўдзел патрэбен пры выкананні розных работ.
Георгій Васільевіч з жонкай Галінай Паўлаўнай выхавалі дзвюх дачок, якія пакінулі бацькоўскі дом і будуюць самастойнае жыццё.
У вёсцы Шыці, дзе жывуць Івановы, яны лічацца прыкладнай, заможнай сям’ёй, якія сваёй стараннай працай, захоўваючы дысцыпліну і парадак дасягнулі таго, што маюць.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.