21-22 лістапада праводзіцца рэспубліканская акцыя «Майстэрня здароўя: дні прафілактыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі і інсульта»


З мэтай матывацыі насельніцтва да захавання здаровага ладу жыцця, клопату аб уласным здароўі, своечасовага выяўлення і лячэння захворванняў сістэмы кровазвароту, фарміравання ўстаноўкі на захаванне і ўмацаванне свайго здароўя і ў мэтах павышэння інфармаванасці насельніцтва ў галіне медыцынскіх ведаў 21-22 лістапада ў раёне будзе праходзіць  рэспубліканская акцыя «Майстэрня здароўя: дні прафілактыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі і інсульта». Месцы правядзення акцыі: будынак райвыканкама, раённы вузел паштовай сувязі, аптэка №102, «Беларусбанк», мікрараён ПМК-51 (універсам «Журавінка»), Лужкаўская ўчастковая бальніца, Германавіцкая ўрачэбная амбулаторыя, Іёдская ўрачэбная амбулаторыя, фельчарска-акушэрскія пункты, раённая паліклініка. Пачатак правядзення акцыі — 9.00.

У гэтыя дні ўсе жадаючыя будуць мець магчымасць вымерыць свой артэрыяльны ціск і вызначыць фактары рызыкі развіцця артэрыяльнай гіпертэнзіі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *