КУВСП імя Маркава вынайшлі спосаб, як з’эканоміць грошы

Сельское хозяйство

На малочнатаварнай ферме «Рассвет» КУВСП імя Маркава вынайшлі спосаб, як з’эканоміць грошы на боксах для маладняку буйной рагатай жывёлы.

Цяпер на жывёлагадоўчых фермах зрэдку можна ўбачыць драўляныя клеткі, у якіх утрымліваюцца маладыя цяляты. У Беларусі пластыкавыя боксы вырабляюць у ААТ «Інвет» Верхнядзвінскага раёна. Вось толькі каштуюуь яны не танна — адзін бокс каля тысячы рублёў.

Па прычыне эканоміі грашовых сродкаў сельгаспрадпрыемства набылі ў Мінску 20 новых пластыкавых еўракубоў. Потым пераабсталявалі іх, знялі металічную абрашотку і прымацавалі да пластыкавага куба побач. У выніку атрымалася надзейнае месца для цялят ад непагоды і знутры куба, і прасторны выгул. Тым самым гаспадарка з’эканоміла каля 800 рублёў толькі на адным боксе. Усяго на ферме іх размяшчаецца 20. Фінансавая выгада відавочная.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.