Заўтра спаўняецца 83-я гадавіна з моманту вераломнага нападзення войск нямецка-фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз

Актуальное Общество

Інфармацыйна прапагандысцкая група ў складзе пракурора раёна Максіма Лаўданскага і намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ганны Мілевіч сустрэлася з працоўным калектывам КУВСП «Гарадзец».

— Чым далей у гісторыю адыходзяць падзеі Другой сусветнай вайны, тым настойлівей становяцца спробы скажэння яе вынікаў, — акцэнтаваў увагу прысутных Максім Лаўданскі. — Мы становімся сведкамі таго, як гістарычныя падзеі і даты ператвараюцца ў інструменты ідэалагічнай вайны. Заходнія краіны спрабуюць сказіць гісторыю. У гэтай фальсіфікацыі рэальнасці галоўную ролю іграюць ужо не самі гістарычныя факты, а іх падбор, маніпуляцыі імі. У прыватнасці, актыўна ўключылася ў распаўсюджванне дадзенага антыгістарычнага факта Польшча. Пры гэтым СССР і Чырвоная Армія абвінавачваюцца ва ўсіх бедах польскай дзяржавы ў перыяд з 1939 па 1991 гады. Аднак палякамі свядома адмаўляюцца факты з мінулага, у тым ліку крывавыя злачынствы Арміі Краёвай. Не кажуць польскія палітыкі і эксперты пра тое, што 17 верасня 1939 года Чырвоная Армія пачала свой паход з мэтай устанаўлення гістарычнай справядлівасці — вызваліць заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі ад польскага іга.

У 2022 і 2023 гадах парламент Латвіі спецыяльнымі законамі забараніў 9-га мая праводзіць святочныя мерапрыемствы, шэсці, сходы і пікеты. Не кажуць сёння ў гэтай краіне пра тое, што было дасягнута рэспублікай за 45 гадоў савецкага «акупацыйнага рэжыма». Эканоміка ўсіх прыбалтыйскіх краін была адной з самых эфектыўных у Савецкім Саюзе. Тут ажыццяўлялася развіццё навукаёмкай прамысловай вытворчасці, сельская гаспадарка была самай рэнтабельнай у СССР, прадукцыя з Прыбалтыкі карысталася вялікім попытам на ўнутраным і знешнім рынках.

— Маштабная кампанія па знішчэнні савецкай мемарыяльнай спадчыны разгорнута ў Латвіі. У 2022—2023 гадах было зруйнавана каля 120 аб’ектаў, у тым ліку знакавыя помнікі вызваліцелям гарадоў Рыгі, Ліепаі, Даўгаўпілса, — падкрэсліла Ганна Мілевіч. — Усе самакіраванні краіны прымусілі знайсці незапланаваныя сродкі на знос манументаў. Ганебная «вайна помнікаў» прымае масавы характар. Напрыклад, ад большасці манументаў ужо пазбавіліся ў Венгрыі і Румыніі. Знішчэнне помнікаў — прамы спосаб страты сваіх каранёў.

Прайшоўшы праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, беларусы і ў далейшым будуць чэрпаць моц у той Вялікай Перамозе.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.