Ветэрана сельскагаспадарчай вытворчасці: Ганна Аркадзьеўна Грыгаровіч, Любоў Іванаўна Баговіч, Ірына Анатольеўна Катовіч

Сельское хозяйство

А. А. Грыгаровіч, Л. І. Баговіч і І. А. Катовіч — былыя жывёлаводкі ААТ “Агратэхсэрвіс”

Жыццё не стаіць на месцы. Адно пакаленне змяняе другое. І тое, што было актуальным учора, сёння патрабуе карэкціроўкі. Змяняюцца эканамічныя і сацыяльныя ўмовы. Змены адбываюцца і ў жывёлагадоўлі: узводзяцца новыя малочнатаварныя комплексы з даільнымі заламі, на астатніх фермах даенне кароў ажыццяўляецца ў малакаправоды. З кожным годам аблягчаецца праца даярак і ўсё зводзіцца да таго, каб у будучым ручныя аперацыі цалкам замянілі робаты. Але ў любыя часы даярка павінна быць добрасумленнай і працавітай, заатэхнік граматным і ўважлівым да жывёлы, загадчык фермы — кіраўнік з сучаснымі поглядамі на развіццё галіны.

Кажуць, што няма будучыні без аналізу і павагі да мінулага, да сваёй гісторыі. Вернемся на некалькі дзясяткаў гадоў назад. Пра ранейшую працу на ферме расказваюць людзі пажылога ўзросту. Успамінамі дзеліцца даярка з 44-гадовым стажам работы з вёскі Зачысцікі ААТ “Агратэхсэрвіс” Любоў Іванаўна Баговіч:

Працаваць на ферме было вельмі цяжка, бо ўсе работы выконваліся ўручную. Кароў даілі ў вёдры, а затым напоўненыя малаком бітоны, мы, даяркі, выносілі з памяшканняў для ахалоджвання. Жывёлу ў зімовы час паілі ў палонках, прасечаных у рэчцы (нездарма, раней жывёлагадоўчыя памяшканні будаваліся непадалёку ад рэк і вадаёмаў). Лічылі, што ўсё так і павінна быць, бо лепшага не бачылі. Кожная даярка імкнулася надаіць як мага больш малака, а, значыць, атрымаць добры заробак. У адзін з гадоў я стала даяркай-шасцітысячніцай. За гэта атрымала падзяку ад раённага кіраўніцтва.

На той жа ферме Зачысцікі (такая была ў калгасе) працавала і Ганна Аркадзьеўна Грыгаровіч, якая таксама была перадавой даяркай. А Ірына Анатольеўна Катовіч даглядала на гэтай жа ферме цялятак, размешчаных у адным з памяшканняў. І ў яе была праца не з лёгкіх.

Аднак у маладыя гады ніякіх цяжкасцей не адчувалімелі толькі задавальненне ад зробленага, калі былі прывагі і надоі, кажа Ірына Анатольеўна.Працаваць на ферме лічылася за гонар. Работы вяліся дружна, зладжана. А вечарамі моладзь збіралася ў сельскім клубе, дзе танцы маглі быць да раніцы і толькі паспявалі дома пераапрануцца і зноў на ферму.

Жанчыны і цяпер сябруюць, хоць даўно ўжо на пенсіі, а па магчымасці наведваюць адна адну.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *