Дома і сцены дапамагаюць. Сям’я Вішнеўскіх з аграгарадка Лужкі заняла першае месца ў абласным этапе рэспубліканскага праекта «Уладар сяла»

Главное Молодежь Общество

12 сямей з розных рэгіёнаў Віцебшчыны ўдзельнічалі ў абласным этапе рэспубліканскага праекта «Уладар сяла», які прайшоў у Шаркаўшчыне.
У пачатку ўрачыстасці ўдзельнікаў праекта, гасцей свята і ўсіх прысутных вітаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі. Ён пажадаў усім канкурсантам вытрымкі, імкнення да перамогі, бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою ад знаходжання на гасціннай шаркаўшчынскай зямлі.
Адстойваць гонар Шаркаўшчынскага раёна надарылася сям’і Вішнеўскіх з аграгарадка Лужкі: Віталію, Аляксандры і іх дзецям Арсенію і Ксеніі. Канкурсанты — бацькі і іх дзеці — прайшлі пяць конкурсных этапаў. Хтосьці станавіўся лідарам, іншыя крыху саступалі больш мацнейшым сем’ям. У выніку перамогу атрымалі шаркаўчане — сям’я Вішнеўскіх. Менавіта яны будуць прадстаўляць Віцебшчыну у фінале праекта ў аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці. Віншуем нашых землякоў з дастойным выступленнем і заваяванай перамогай!
(Больш падрабязна пра мерапрыемства чытайце ў бліжэйшым нумары раённай газеты).
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.