22 лістапада ў РДК прайшло святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Сельское хозяйство

У раённым Доме культуры праходзіла ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Гучыць музыка, глядзельную залу сталі запаўняць перадавікі вытворчасці з усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна і запрошаныя на свята, якія маюць ці мелі раней дачыненне да сельскагаспадарчай вытворчасці.
У вызначаны час старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Уладзімірам Серафімавічам Шпяцом і членамі райвыканкама знаёмяцца з умоўнымі падворкамі, якія размясціліся ў танцавальнай зале Дома культуры і мелі назву “Чым багаты, тым і рады”. Арыгінальныя стравы з музычным суправаджэннем і цёплымі словамі аб яго вялікасці — Хлебе дэманстравалі прадстаўнікі ўстаноў культуры Іёд, Германавіч, Васюкоў, Радзюкоў, Каўшэлева і Лужкоў.
Затым галоўная дзея адбываецца ў глядзельнай зале Дома культуры. Пад гукі фанфар свята адкрываецца. Вядучыя звяртаюцца да прысутных у зале: “Хлебароб — гонар усіх часоў і народаў. Вы першымі на золку вітаеце ніву, кланяецеся ёй, шануеце яе. Вы, стомленыя працай, апошнімі развітваецеся з сонейкам. Гэта вашы рукі — шурпатыя, напрацаваныя і пяшчотныя. Ваша праца — багацце, радасць і шчасце на зямлі”. Дзяўчаты ў беларускім нацыянальным адзенні выносяць на ручніку каравай і праслаўляюць яго: “У гэтым караваі ад сямі палёў пшаніца, ад сямі крыніц вадзіца, ад сямі каровак масла…”. Для ўручэння святочнага каравая на сцэну запрашаецца старшыня райвыканкама М. І. Баговіч. Кіраўнік раёна павіншаваў працаўнікоў сяла са святам і адзначыў: “Гэта самае галоўнае свята нашага рэгіёну. Няхай гэты каравай не такі ўважысты, але вельмі для нас дарагі. Сімвалічна і тое, што вяскоўцы адзначаюць сваё свята тады, калі завершаны ўсе работы ў полі. Хоць ураджайнасць зерневых культур не стала рэкорднай, але важна  тое, што вобласць сабрала больш мільёна тон збожжа, і ў гэтым ёсць доля нашых хлебаробаў, якія намалацілі каля 45 тысяч тон. Прыемна тое, што і ад нашага раёна пабывалі на “Дажынках-2013” галоўны аграном ААТ “Даватарскі” Павел Паўлавіч Яфімаў і дырэктар ААТ “Жвіранка” Сяргей Іванавіч Чапроўскі.
У раёне ідзе рэканструкцыя і мадэрнізацыя малочнатаварных ферм. Малако — стратэгічны прадукт. І хвала тым, хто імкнецца павышаць надоі, атрымліваць малако высокай якасці, дабівацца высокіх прываг жывёлы.”
Для зачытання рашэння раённага выканаўчага камітэта аб узнагароджванні перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці запрашаецца кіраўнік справамі райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі лепшым працаўнікам уручае старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Пад гучныя апладысменты адзін за адным ўздымаюцца на сцэну кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, камбайнеры, трактарысты, вадзіцелі, работнікі і спецыялісты жывёлаводчай галіны, спецыялісты іншых галін вытворчасці, работнікі перапрацоўчай прамысловасці.
На свяце прысутнічаюць і былыя кіраўнікі гаспадарак раёна.  Атрымалі падзячныя пісьмы  ад райвыканкама Мечыслаў Часлававіч Сезянеўскі, Пётр Пятровіч Чабатаронак, Нікадзім Якаўлевіч Протас, Сцяпан Іосіфавіч Пармон, Вадзім Андрэевіч Мядзелец, Алег Вячаслававіч Ліпскі, Пётр Пятровіч Рубніковіч, Міхаіл Дарафеевіч Іваноў.
Ад упраўлення сельскай гаспадаркі і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі уручае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. Ён, у прыватнасці, адзначае, што хоць не па ўсіх параметрах дасягнулі таго, што планавалі, аднак людзі працавалі на прыбытак. Назапашана на зімова-стойлавы перыяд на адну ўмоўную галаву жывёлы па 23,5 цэнтнера кармавых адзінак, у тым ліку травяністых кармоў — 22,6. У раёне намалочана 44629 тон зерня пры ўраджайнасці 21,8 цэнтнера з гектара. Валавы збор рапсу — 4793 тоны пры ўраджайнасці 12,5 цэнтнера на круг. Валавы надой малака за 10 месяцаў — 29346,8 тоны, што складае на карову 3238 кілаграмаў. Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 3601,3 тоны, свіней — 2150,8. За ўсімі гэтымі лічбамі стаіць няспынная праца хлебаробаў.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедзіён Пятровіч Буйка ўручыў Ганаровую грамату абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню галоўнаму аграному ААТ “Даватарскі” П. П. Яфімаву, Ганаровую грамату абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК трактарысту  ААТ “Буеўшчына” А. В. Паўловічу, падзячнае пісьмо абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК  аператару машыннага даення ААТ “Жвіранка” В. М. Валеўка. Узнагароды ад  упраўлення райсельгасхарчу ўручае Д. М. Ламака вялікай групе кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў гаспадарак. Узнагароды ад упраўлення райсельгасхарчу ўручае Д. М. Ламака вялікай групе кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў гаспадарак.
Затым даецца слова галоўнаму інжынеру Глыбоцкага МКК Ігару Іванавічу Шынковічу. Ён выконвае прыемную місію — кіраўнікам гаспадарак, якія больш за ўсё рэалізавалі малака гатункам “экстра”, уручае грашовыя прэміі. Іх атрымалі Віктар Мар’янавіч Арцюшэўскі (ААТ “Васюкі”), Міхаіл Мікалаевіч Якімовіч (ААТ “Ельня-Агра”) і Сяргей Валянцінавіч Струй (ААТ “Даватарскі”).
Дзякуючы члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральнаму дырэктару сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Марка” Мікалаю Васільевічу Мартынаву кожны з узнагароджаных на свяце атрымаў каштоўны падарунак.
Пры завяршэнні ўрачыстасці, адметную дату ператварылі ў лірычна узнёслую падзею. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна падрыхтавалі цудоўны канцэрт і выступалі ў новых нацыянальных сцэнічных касцюмах. Больш як дзве гадзіны аказаліся адным імгненнем, бо кожны нумар вызначаўся арыгінальнасцю і заслугоўваў бурных апладысментаў і нават авацый. Многія з прысутных упершыню даведаліся, што ў нашым раёне ёсць такія таленавітыя выканаўцы песень і розных іншых жанраў. Заслугоўвалі апладысментаў аркестры баянаў і акардыёнаў раённай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама выступленні выкладчыкаў гэтай цстановы, ансамбль народных інструментаў “Жалейка” Каўшэлеўскага Дома фальклору, вакальны ансамбль “Натхненне” і аматарскае аб’яднанне авангарднай моды “Гармонія” Германавіцкага Цэнтра культуры і народных традыцый, вакальны калектыў “Лужкаўскія песняры”, тэатр эстраднай песні “Маленькая фея”, танцавальная група “Аіша” і узорны дзіцячы цыркавы калектыў “Мара”, вакальны ансамбль “Родныя напевы”, асобныя выканаўцы раённага Дома культуры.
Яшчэ раз усіх са святам!
Прыгожых дзён
І тыдняў вам
І дабрабыту вашым хатам,
Удзячнасці ад гараджан!
***
У кожнай гаспадарцы, акрамя ААТ “Княж” у выхадныя дні прайшлі святочныя сходы. Перадавікі вытворчасці атрымалі ўзнагароды. У завяршэнні сходаў адбыліся канцэрты мастацкай самадзейнасці.
Кацярына СОСНА.
Фота Сяргея РАЙЧОНКА

Узнагароджванне калектываў і працаўнікоў АПК, якія дасягнулі лепшых вынікаў у рабоце за 10 месяцаў 2013 года

За дасягненне лепшых вынікаў у земляробстве і жывёлагадоўлі Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны:
ГАСПАДАРКІ
ААТ “Даватарскі” (дырэктар С. В. Струй), якое заняло першае месца па вытворчасці рапсу, другое — зерня і малака, трэцяе — мяса;
ААТ “Ельня-Агра” (дырэктар М. М. Якімовіч), якое заняло другое месца па вытворчасці рапсу, трэцяе — зерня і малака;
ААТ “Юдыцына” (в. а. дырэктара У. М. Віршута), якое заняло трэцяе месца па вытворчасці рапсу;
ААТ “Буеўшчына” (дырэктар А. І. Буда), якое заняло першае месца па вытворчасці лёну.
За дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод экіпажаў камбайнераў:
першае месца — Ю. Г. Ардынскі з ААТ “Даватарскі”; другое — П. М. Чарняўскі з ААТ “Даватарскі”; трэцяе — А. Н. Грыгаровіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”.
За дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод маладзёжных экіпажаў камбайнераў:
першае месца — В. Ю. Яшчанка з ААТ “Жвіранка”; другое — Д. В. Кляпко з ААТ “Даватарскі”, трэцяе — Ю. М. Цішонак і І. А. Квяткоўскі з КУВСП “Гарадзец”.
ВАДЗІЦЕЛІ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ АД КАМБАЙНАЎ:
М. М. Скавырка з ААТ “Даватарскі”; Р. Ц. Яфімаў з ААТ “Агратэхсэрвіс”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод механізатараў на нарыхтоўцы кармоў:
В. М. Пяткевіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”; А. В. Кірэй з КУВСП імя Маркава; М. У. Шабан з ААТ “Агратэхсэрвіс”; С. М. Кубліцкі з ААТ “Жвіранка”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод механізатараў на ўборцы лёну:
М. Я. Самазванаў з ААТ “Буеўшчына”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод аператараў машыннага даення:
першае месца — І. М. Самуль з ААТ “Даватарскі”; другое — В. М. Валеўка з ААТ “Жвіранка, трэцяе — Т. В. Рудак з ААТ “Даватарскі”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод аператараў па вырошчванню і адкорму буйной рагатай жывёлы:
першае месца — В. Ф. Пяцько з ААТ “Агратэхсэрвіс”, другое — А. А. Сямёнава з ААТ “Агратэхсэрвіс”, трэцяе — М. С. Лонскі з ААТ “Юдыцына”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод аператараў па вырошчванню і адкорму свіней:
А. С. Гуйда, С. М. Шуневіч і Т. В. Шынкевіч з КУВСП “Гарадзец”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод загадчыкаў жывёлагадоўчых ферм:
А. П. Шышковіч з фермы Юзэфова ААТ “Ельня-Агра”.
За дасягненне лепшых вынікаў сярод тэхнікаў па штучнаму асемяненню жывёлы:
В. А. Крэміс з КУВСП імя Маркава.
За вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і павышэнне яе эфектыўнасці:
П. П. Яфімаў — галоўны аграном ААТ “Даватарскі”; А. М. Заляціла — галоўны аграном ААТ “Жвіранка”; А. В. Ражноў — галоўны заатэхнік ААТ “Юдыцына”; І. І. Раманоўскі — ветурач свінакомплексу КУВСП “Гарадзец”; В. М. Марцынкевіч — галоўны бухгалтар ААТ “Буеўшчына”; П. Ф. Пальчэх — намеснік дырэктара па будаўніцтву ААТ “Жвіранка”; А. В. Толкач — галоўны інжынер КУВСП імя Маркава; В. І. Цыркіна — галоўны эканаміст ААТ “Жвіранка”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых сярод камбайнераў:
М. С. Шук з ААТ “Агратэхсэрвіс”; С. А. Странчэўскі і Д. І. Качан з КУВСП імя Маркава.
За дасягненне высокіх вынікаў на адвозцы зерня ад камбайнаў:
В. Д. Ясюкевіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”; П. Т. Навічонак з ААТ “Даватарскі”; В. В. Лаўрыновіч з ААТ “Буеўшчына”; Ю. А. Павучонак з ААТ “Жвіранка”; М. С. Протас з КУВСП імя Маркава; М. М. Дарашчонак з ААТ “Даватарскі”.
За дасягненне высокіх вынікаў на нарыхтоўцы кармоў:
МЕХАНІЗАТАРЫ
Д. А. Ліпскі з ААТ “Даватарскі”; В. К. Красоўскі з ААТ “Ельня-Агра”; М. Л. Цішаловіч з ААТ “Юдыцына”; А. В. Паўловіч з ААТ “Буеўшчына”; А. А. Каснікоўскі з КУВСП “Гарадзец”; А. У. Рачыцкі  з ААТ “Агратэхсэрвіс”; С. У. Седзюкевіч з ААТ “Даватарскі”; І. А. Якушаў з ААТ “Княж”; Б. Л. Бабчонак з ААТ “Буеўшчына”; Ю. А. Хаданёнак з КУВСП імя Маркава; У. С. Седзюкевіч з ААТ “Буеўшчына”; Р. А. Жынгель з КУВСП “Гарадзец”; С. В. Відун з КУВСП імя Маркава; І. Ф. Сямёнаў з ААТ “Агратэхсэрвіс”; В. Л. Аліхвер з ААТ “Даватарскі”; С. В. Хаданёнак з ААТ “Княж”; А. І. Малыш з ААТ “Ельня-Агра”; В. С. Шушуноў з ААТ “Буеўшчына”; Р. В. Нікалаеў з ААТ “Жвіранка”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў пры выкананні сельгасработ:
ВАДЗІЦЕЛІ І МЕХАНІЗАТАРЫ
А. А. Сухаверскі з ААТ “Агратэхсэрвіс”; С. П. Мядзюха з ААТ “Даватарскі”; М. З. Сяліцкі з ААТ “Княж”; П. М. Ляскоўскі з ААТ “Жвіранка”; А. Н. Малкоў з ААТ “Агратэхсэрвіс”; В. Я. Ласоўскі з ААТ “Даватарскі”; А. К. Андзілеўка з ААТ “Княж”; А. І. Удобкін з ААТ “Ельня-Агра”; Б. П. Петухоў з ААТ “Юдыцына”; А. Г. Андруковіч з ААТ “Жвіранка”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці малака:
АПЕРАТАРЫ МАШЫННАГА ДАЕННЯ
А. Л. Рачыцкая і С. П. Аляксеева з ААТ “Агратэхсэрвіс”; В. М. Буйчонак з ААТ “Васюкі”; А. М. Фурс з ААТ “Юдыцына”; Т. П. Савуць з ААТ “Даватарскі”; С. А. Бадзяева з ААТ “Юдыцына”; Я. В. Кузняцова з ААТ “Жвіранка”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці мяса:
АПЕРАТАРЫ
С. У. Курыловіч з ААТ “Даватарскі”; М. П. Чабатаронак з ААТ “Васюкі”; Н. М. Катовіч з ААТ “Жвіранка”; М. А. Пугаўка з ААТ “Юдыцына”; В. М. Ліпская з КУВСП імя Маркава.
За дасягненне высокіх паказчыкаў па аказанню паслуг сельгасарганізацыям:
А. В. Асетнік — машыніст экскаватара УП “Шаркаўшчынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”;
Л. Г. Вязіцкі — санітар дызатрада ДЛПУ “Шаркаўшчынская ветстанцыя”.
За дасягненне высокіх паказчыкаў па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі:
П. П. Ліпскі — слесар-рамонтнік па рамонту і абслугоўванню халадзільнага і даільнага абсталявання вытворчага ўчастка ААТ “Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат”;
П. В. Пачкоўскі — вядучы ветурач жывёлазабойнага цэха аддзела нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці райспажыўтаварыства;
А. К. Павучонак — рабочая філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” кааператыўна-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Полацкая ўніверсальная база”.
За дасягненне лепшых вынікаў у земляробстве і жывёлагадоўлі Ганаровымі граматамі ўпраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны:
ДЫРЭКТАРЫ
М. М. Якімовіч (ААТ “Ельня-Агра) — за высокія вынікі па нарыхтоўцы кармоў і рэалізацыі малака гатункам “экстра”; А. І. Буда (ААТ “Буеўшчына) — за высокія вынікі па нарыхтоўцы кармоў; А. Л. Варона (ААТ “Агратэхсэрвіс”) — за дасягненне высокіх паказчыкаў па нарыхтоўцы кармоў, вытворчасці зерня і жывёлы; Л. І. Зубовіч (КУВСП імя Маркава) — за дасягненне высокіх вынікаў па вытворчассці зерня і нарыхтоўцы кармоў; В. М. Арцюшэўскі (ААТ “Васюкі”) — за дасягненне высокіх вынікаў па рэалізацыі малака гатункам “экстра”; У. М. Віршута (в. а. дырэктара ААТ “Юдыцына”) — за дасягненне высокіх вынікаў па вытворчасці малака.
За вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і павышэнне яе эфектыўнасці:
П. В. Васілеўскі — галоўны інжынер ААТ “Даватарскі”;
П. В. Протас — галоўны аграном ААТ “Ельня-Агра”;
М. М. Марозаў — начальнік вытворчага ўчастка ААТ “Даватарскі”;
М. Г. Цітовіч — начальнік вытворчага ўчастка ААТ “Буеўшчына”; П. Г. Катовіч — начальнік вытворчага ўчастка ААТ “Жвіранка”; І. Г. Язёнак — галоўны эканаміст ААТ “Ельня-Агра”;
З. Л. Рубашка — галоўны бухгалтар ААТ “Агратэхсэрвіс”;
К. П. Бялевіч — загадчыца фермы Ручай ААТ “Агратэхсэрвіс”;
С. А. Леднік — ветурач-гінеколаг ДЛПУ “Шаркаўшчынская ветэрынарная станцыя”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *