Даярка МТФ «Ручай» ААТ «Агратэхсэрвіс» Аксана Кухальская: «Не збіраюся здаваць лідзіруючых пазіцый»

Сельское хозяйство

Па выніках раённага спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення першае месца за май заняла даярка МТФ «Ручай» ААТ «Агратэхсэрвіс» Аксана Кухальская.

Здаўна парой вялікага малака лічыцца летні пашавы перыяд, калі высокім надоям спрыяюць сакавітая трава, вада, соль, канцэнтраты і шчодрыя росы, якія ўмацоўваюць здароўе кароў. Але і роля жывёлавода тут не апошняя.

У статку кароў МТФ «Ручай» налічваецца 230 рагуль, якіх абслугоўваюць чатыры асноўныя і адна падменная аператары машыннага даення. Высокіх паказчыкаў дасягаюць даяркі. Напрыклад, Аксана Кухальская, у гурце якой утрымліваецца 51 «рагуля», за мінулы месяц атрымала 29 тон малака. У сярэднім ад адной каровы жанчына надаіла 569 кілаграмаў.

— Аксана вельмі старанная і адказаная даярка, — запэўніла галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Марына Хаданёнак. — Кожны месяц жанчына знаходзіцца ў лідарах не толькі ў нашай гаспадарцы, але і ў раёне. Акрамя высокіх надояў, у статку кароў Аксаны стопрацэнтная захаванасць маладняку. Гэта найлепшым чынам спрыяе павелічэнню колькасці буйной рагатай жывёлы.

— Не збіраюся здаваць лідзіруючых пазіцый, а ўпэўнена буду крочыць да новых працоўных перамог, — падкрэсліла Аксана.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.