Актыўна і зладжана ідзе корманарыхтоўка ў ААТ «Ельня-Агра». Мясцовыя аграрыі скошваюць травы першага ўкосу звышплана.
Мінулагодняя зімоўка буйной рагатай жывёлы з-за недахопу кармоў прымусіла большасць гаспадарак набываць іх па-за межамі раёна і нават вобласці. Каб сітуацыя не паўтарылася сёлета, у сельгаспрадпрыемстве працуюць на касавіцы ад світання да змяркання.
— Было запланавана на 760-гектарнай плошчы ажыццявіць скошванне траў першага ўкосу, на сённяшні дзень мы правялі гэту работу на гектарах, — тлумачыць галоўны аграном гаспадаркі Віктар Крыўка. — Закладзена сянажных траншэй агульнай масай тон, нарыхтавана тон сена. Дажджы, якія прайшлі, значна паспрыялі росту кукурузы. «Царыца палёў» у нас пасеяна на плошчы 325 гектараў, а гэта значныя аб’ёмы.
Зусім хутка распачнецца жніво. Механізатары гаспадаркі завяршаюць падрыхтоўку зернеўборачнай тэхнікі, каб без прамаруджвання, як толькі даспее збажына, пачаць уборку.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.