Каб атрымаць якаснае малако, аператары машыннага даення малочнатаварных ферм «Сасноўцы» і «Валожынкі» ААТ «Даватарскі» прыкладаюць максімум намаганняў.
Сельгаспрадпрыемства з’яўляецца лідзіруючым сярод іншых гаспадарак раёна па валавым надоі малака. Высокія паказчыкі і сумленная работа жывёлаводаў не застаюцца незаўважанымі з боку прафсаюзаў.
За 5 месяцаў бягучага года на МТФ «Валожынкі», дзе ўтрымліваецца 288 галоў дойнага статка, надоена 440 тон малака, (93 працэнты гатункам «экстра»). За аналагічны перыяд на МТФ «Сасноўцы» ад 309-ці кароў надоена 404 тоны малака (93 працэнты гатункам «экстра»).
Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Гернат завітаў да мясцовых жывёлаводаў, каб адзначыць іх шчырую працу. Прафсаюзны лідар уручыў падарункі, выказаў словы удзячнасці, пажадаў і надалей не страчваць лідзіруючыя пазіцыі.
На МТФ «Валожынкі» аператарам машыннага даення працуе Любоў Буйка (на здымку). Жанчына мае вопыт у сваёй рабоце, вылучаецца стараннасцю і высокай адказнасцю. За мінулы месяц Любоў, у гурце якой утрымліваюцца 63 каровы, надаіла 32 тоны малака. У сярэднім ад адной каровы атрымана 511 кілаграмаў. Гэты паказчык з’яўляецца лепшым у сельгаспрадпрыемстве і чацвёртым у раёне.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.