Як летні адпачынак зрабіць не толькі вясёлым, але цікавым і займальным? Адказ на гэта пытанне ведаюць выхавацелі Гарадзецкага дзіцячага садка Мядзелец В.С. і Жаркова С.С. 27 чэрвеня выхаванцы наведалі Музей прыроды Лужкаўскай школы, дзе сталі актыўнымі ўдзельнікамі пазнавальнай экскурсіі ў загадках. Яны не проста разглядвалі экспанаты, якія адлюстроўваюць прыроду роднага краю. Яны адгадвалі загадкі, якія падрыхтавала захавальнік музейнага фону Лапо Н.П., шукалі экспанат-адгадку, і знаёміліся з цікавымі звесткамі пра прадстаўнікоў расліннага і жывёльнага свету.