У сельгаспрадпрыемствах раёна працуе шмат механізатараў пенсійнага ўзросту, не выключэнне тут і ААТ «Ельня-Агра».
Мар’ян Грыдзюшка (на здымку) даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але, як толькі наступае гарачая пара ў гаспадарцы, ветэран працы прыходзіць на дапамогу мясцовым аграрыям.
Ён разам з іншымі механізатарамі выконвае любую даручаную справу на трактары «Беларус» МТЗ-82. Сёлета падчас корманарыхтоўкі ён займаецца зграбаннем правяленай масы.
— Мар’ян Грыдзюшка наш нязменны памочнік, — упэўнена сцвярджае кіраўнік сельгаспрадпрыемства Міхаіл Якімовіч. — Дзякуючы яму і іншым ветэранам працы, нашы вытворчыя паказчыкі — на высокім узроўні.