21 лістапада споўнілася 40 гадоў з дня заснавання Шаркаўшчынскага філіяла АУП “Віцебскаблпаліў”

Актуальное

: працаўнікі Шаркаўшчынскага філіяла АУП “Віцебскаблпаліў” А. У. Сілаў, П. Б. Рэдзіка, В. Ф. Гірстун, М. У. Фамянок, А. М. Бельскі, А. М. Набздораў, І. Ф. Дземідовіч, А. С. Цэван, А. В. Зямец, Н. П. Сівіцкая, Я. Б. Пяткевіч

Раней гэта арганізацыя, якую ўзначальвалі спачатку Г. М. Асіпенка, а затым В. У. Грыневіч, размяшчалася ў прыстасаваных памяшканнях. Цяпер філіял у складзе 15 чалавек працуе ў прыгожым, добраўпарадкаваным будынку. Калектыў займаецца забеспячэннем патрэб насельніцтва, камунальна-бытавых прадпрыемстваў і ўстаноў раёна ў цвёрдым паліве, аказвае паслугі па перапрацоўцы, пагрузцы, дастаўцы паліва. Праводзіцца своечасовы разлік за дастаўленае паліва, ажыццяўляюцца мерапрыемствы па рацыянальнаму выкарыстанню асноўных фондаў, матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў з мэтай паляпшэння дабрабыту ўсяго працоўнага калектыву, ствараюцца бяспечныя ўмовы працы.
Важна адзначыць, што на працягу апошніх пяці гадоў Шаркаўшчынскі філіял з’яўляецца адным з лепшых у вобласці па вытворча-гаспадарчых паказчыках і добраўпарадкаванню.
За 10 месяцаў 2013 года рэалізавана паліва ў пераліку на душу насельніцтва больш, чым у некаторых буйных філіялах (Орша, Віцебск, Полацк, Паставы).
Трэба сказаць, што на набыццё торфабрыкету чаргі няма, а на дровы — нязначная. Асноўнымі пастаўшчыкамі торфабрыкету з’яўляюцца торфазаводы “Браслаўскі”, “Лідскі”, “Дзітва”, “Калпеніца”. А драўніну пастаўляюць “Полацклес”, “Віцебсклес”, Дзісненскі, Пастаўскі і Дрэтуньскі лясгасы.
Вытворча-тэхнічны патэнцыял, фінансавае забеспячэнне, наяўны рынак збыту — усё гэта з’яўляецца асновай для нармальнай дзейнасці філіяла. За ўсім гэтым стаіць праца невялікага, але зладжанага калектыву. Дырэкцыя віншуе сваіх работнікаў з юбілейнай датай і жадае ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *